Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Архітэктура, скульптура і мастацтва на Беларусі. Мастацкія стылі х1х-пачатку ХХ стагоддзя.
Далучаныя да Расіі беларускія землі ў галіне культуры былі больш развітымі, чым расійскія. Даволі высокую адукацыю мела шляхта, духавенства, мяшчанства, пэўная частка сялянства. Сотні з іх атрымалі адукацыю за мяжой, у еўрапейскіх навучальных установах. Развіццём адукацыі беларусаў займаліся багатыя і ўплывовыя манаскія ордэны, у першую чаргу езуiцкі. Вялікую ролю ў распаўсюджванні адукацыі іграў Віленскі універсітэт, створаны ў 1803 г. на базе Галоўнай школы. У ім, напрыклад, у 1803 годзе пра-цавала 34 прафесары і 12 ад´юнктаў (памочнікаў), вучылася 324 студэнты. Ста-ноўчая роля універсітэта заключалася і ў тым, што пад яго кіраўніцтвам ў кож-ным губернскім горадзе дзейнічалі гімназіі, а ў цэнтрах уездаў — вучылішчы. У 1804 г. на Беларусі было 6 гімназій і 17 павятовых вучылішчаў. Існавалі і мана-стырскія вучылішчы. Акрамя гэтага ў краіне дзейнічала дадаткова 130 пачатковых, 33 сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, больш за 40 школ каталіцкіх ордэнаў і значная частка яўрэйскіх школ. Адукацыі спрыяла і створаная пазней Полацкая (1812–1820 гг.) езуiцкая акадэмія, а таксама Іўеўская іудзейская акадэмія. Высокаму ўзроўню адукацыі спрыяла і праца Адукацыйнай камісіі, якая рэфармавала ўсю сістэму ў бок большага вывучэння эканамічных і фізіка-матэматычных дысцыплін. Гэтага патрабавалі новыя капіталістычныя адносіны, развіццё навукі, тэхнікі. Адставанне ў сістэме адукацыі, распаўсюджванне ідэй свабоды, дэмакратыі прымусілі цара пасля далучэння Заходніх зямель правесці некаторыя рэформы ў гэтай галіне. У 1802 годзе ў Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Па яго Статуту на беларускіх землях у 1804 годзе замест існуючых народных вучылішчаў, створаных Адукацыйнай камісіяй, школ каталіцкіх ордэнаў, стваралася новая школьная сістэма па прынцыпу цэнтралізму, адзінства і пераемнасці. Кожная школьная ступень была звязана з папярэдняй і наступнай, пераход з школы ў школу ажыццяўляўся без экзаменаў, на аснове дакумента аб заканчэнні папярэдняй школы. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія аднагадовыя вучылішчы, чатырохгадовыя гімназіі і універсітэты. Стваралася цэнтралізаванае ўпраўленне навучальнымі ўстановамі. Еўрапейская частка Расійскай імперыі дзялілася на шэсць вучэбных акруг. Віцебская, Гродзенская, Мінская і Магілёўская губерні ўвайшлі ў склад Віленскай вучэбнай акругі, навуковым і адміністрацыйна-метадычным цэнтрам якой застаўся Віленскі універсітэт. Дзейнічаючыя пад яго кіраўніцтвам гімназіі мелі 6 класаў навучання, павятовыя вучылішчы — 3 класы. Выкладанне вялося на польскай мове, руская вывучалася як адна з вучэбных дысцыплін.
У 1828 г. быў выдадзены новы Статут вучэбных устаноў, па якім змянялася школьная сістэма, створаная ў 1804 г. Замест адзінай сістэмы ўводзіліся дзве — па саслоўнаму прынцыпу: першая сістэма ўключала элементарную адукацыю для ніжэйшых саслоўяў (прыхадскія вучылішчы з 1–2 гадамі адукацыі і трохгадовае над імі павятовае вучылішча), другая — сістэму сярэдняй і вышэйшай адукацыі, пераважна для дваран (дамашняе навучанне, сямігадовая гімназія, універсітэт). Устаноўленая Статутам 1804 г. пераемнасць паміж павятовымі вучылішчамі і гімназіямі скасоўвалася. Трэба адзначыць, што ў канцы XVIII – першай чвэрці XIX ст.ст. у Беларусі моцныя пазіцыі займала польская культура. Польская мова была мовай пераважнай часткі адукаванага насельніцтва, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. На карысць польскай культуры працавала і шмат акаталічаных беларусаў. Сітуацыя пачала мяняцца ў другой чвэрці XIX ст. ва ўмовах росту апазіцыйных грамадска-палітычных настрояў і рухаў. Урад Расіі быў вымушаны ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя супраць паланізацыі, на пашырэнне рускага ўплыву. У 1829 г. замест Віленскай ствараецца Беларуская вучэбная акруга з цэнтрам у Віцебску. У 1832 г. закрываецца Віленскі універсітэт, як расаднік антырускіх ідэй і вальнадумства. Спачатку ў навучальных установах Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а потым Мінскай і Гродзенскай у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове. Дадаткова для ўсіх навучэнцаў прадугледжваліся «літаратурныя гутаркі» на рускай мове (палітінфармацыі). З сярэдзіны ХІХ ст. пашырылася свецкая форма адукацыі. Замест ЦПШ адкрываліся народныя вучылішчы. Аб'яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай (1839 г.) прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы ператвараліся ў гімназіі.
У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзнікаюць школы і прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічалі Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёуская, Мазырская гімназіі, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, 5 аднакласных дваранскіх вучылішч, 9 трохкласных. Усяго ў 1856 годзе на Беларусі налічвалася 576 навучальных устаноў рознага тыпу: 12 сярэдніх і 45 няпоўных сярэдніх школ, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішчаў, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. У іх навучалася 16,500 чалавек, што складала 0,5 % усяго насельніцтва. Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. З канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя курсы, курсы землямераў. У 1840 г. пачало дзейнічаць Гары-Горацкае земляробчае вучылішча, ператворанае ў 1848 г. у інстытут. Гэта была першая ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова. Больш шырокую вышэйшую адукацыю беларусы маглі атрымаць пераважна ў расійскіх навучальных установах. У сярэдзіне 60-х гадоў была праведзена трэцяя рэформа сістэмы адукацыі. Па ёй Палажэннем аб пачатковых народных вучылішчах 1864 г. грамадскім установам і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя школы, дзе вучылі пісьму і чатыром дзеянням арыфметыкі. Скасоўваўся саслоўны прынцып адукацыі: усім слаям насельніцтва дазвалялася вучыцца ў гімназіях і прагімназіях. Але высокая плата за вучобу фактычна закрывала доступ да сярэдняй адукацыі шырокім масам. Пры гэтым, гімназіі дзяліліся на класічныя і рэальныя. Выпускнікі класічных гімназій маглі паступіць без экзаменаў ва універсітэты, а рэальных — па конкурсу ў вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. У 187I г. быў зацверджаны новы Статут гімназій, які прадугледжваў дзеянне толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі ператвараліся ў рэальныя вучылішчы, дзе тэрмін навучання скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Права паступаць у тэхнічныя ВНУ мелі толькі тыя навучэнцы, якія скончылі сёмы, дадатковы клас вучылішча. Дадаткова гэтаму па Палажэнню 1872 г. ствараліся іншыя гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пасля падаўлення паўстання І863–І864 гг. за ўдзел у ім выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў узмацніўся адміністрацыйны прыгляд за навучальнымі ўстановамі. Быў зачынены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі, ліквідаваны польскія школы, прыватныя вучылішчы. Пачатковыя школы поўнасцю перадаваліся пад кантроль духавенства. У 1869 годзе ўводзілася пасада інспектара, а ў 1874 г. — дырэктара народных вучылішчаў. Аднак, нягледзячы на жорсткі прыгнёт, цяга беларусаў да ведаў была велізарная. Насельніцтва часта на асабістыя сродкі ўтрымлівала школы, стварала інтэрнаты. Адкрывалі і хатнія «школкі». Большасць настаўнікаў пачатковых народных школ Беларусі складалі асобы, якія мелі 2–3 класы адукацыі. Многія сумяшчалі пасады. Толькі ў 1864 г. у Маладзечна была адчынена першая настаўніцкая семінарыя. Пазней яны былі адчынены ў Полацку, Нясвіжы, Свіслачы. Пад уплывам эканамічнага развіцця колькасць школ павялічвалася. Напрыклад, калі ў 1881 г. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 1196 пачатковых народных школ, то ў 1889 г. — 6813. Колькасць вучняў узрасла з 49,2 да 216,1 тысячы. 3 сярэдніх навучальных устаноў на Беларусі працавала ў 1868 г. 6 муж-чынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 прагімназіі, 4 духоўныя семінарыі і Полацкі кадэцкі корпус. Да 1898 г. колькасць іх узрасла да 20 адзінак. Аднак, нягледзячы на пашырэнне сеткі навучальных устаноў, лік пісьменных па перапісу 1897 г. складаў толькі 25,7% дарослага насельніцтва. У пачатку ХХ ст. пачалася новая рэформа сістэмы адукацыі. Памяншалася колькасць ЦПШ, замест іх адкрываліся народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы пераўтвараліся ў 4-х класныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Адкрываліся настаўніцкія інстытуты. У 1910 г. такі інстытут быў адкрыты ў Віцебску, пазней у Магілёве і Мінску. Але гэта былі не вышэйшыя навучальныя ўстановы. Стваралася сістэма сярэдняй медыцынскай, гандлёва-прамысловай падрыхтоўкі. Аднак у цэлым у 1911 годзе сістэмай адукацыі на Беларусі было ахоплена толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту, ВНУ увогуле не было. Царскія ўлады адхілялі хадайніцтвы аб іх адкрыцці.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-12-07; просмотров: 75; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.11.89 (0.009 с.) |