![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Раздзел 3. Тэарэтычныя асновы навучання
Тэма 10. Дыдактыка як навука аб навучанні і адукацыі дзяцей і дарослых Узнікненне і развіццё дыдактыкі як галіны педагагічных ведаў. Сацыяльныя функцыі адукацыі і яе бесперапынны характар. Сучаснае вызначэнне паняцця дыдактыка. Працэс навучання як прадмет вывучэння дыдактыкі. Асноўныя катэгорыі дыдактыкі, іх значэнне і роля ў сучасным адукацыйным працэсе. Сутнаць працэсу навучання. Мэта і задачы навучання дзяцей і дарослых на розных этапах развіцця асобы. Адзінства выхаваўчай, развіваючай і адукацыйнай функцый навучання, яго двухбаковы характар. Этапы засваення вучнямі ведаў. Успрыманне вучэбнага матэрыялу, асэнсаванне атрыманай інфармацыі, засваенне, замацаванне, выкарыстанне ў вучэбнай, працоўнай і сацыяльнай дзейнасці. Матывацыя вучэння і яе фарміраванне ў навучэнцаў. Паняцце зместу адукацыі. Узаемасувязь ведаў, уменняў і навыкаў у структуры зместу адукацыі. Зместавыя адрозненні базавага, паглыбленага і прафесійнага ўзроўняў адукацыі ў Беларусі. Дакументы, якія адлюстроўваюць змест адукацыі: адукацыйны стандарт, вучэбны план, вучэбная праграма, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучанні і самаадукацыі дзяцей і дарослых. Сутнасць, функцыі і арганізацыя дыстанцыйнага навучання.
Тэма 11. Прынцыпы і правілы навучання і іх выкарыстанне ў дзейнасці спецыяліста сацыякультурнай сферы Дыдактычныя прынцыпы як увасабленне аб’ектыўных заканамернасцей працэсу засваення ведаў. Функцыі аналізу, канструявання і карэкцыі адукацыйнага працэсу, што ажыццяўляюцца на падставе дыдактычных прынцыпаў. Матывы навучання як аснова прадуктыўнага стымулявання вучняў. Уклад Я.А.Каменскага, І.Г.Песталоццы, В.А.Дыстэрвега, К.Д.Ушынскага ў распрацоўку і ўкараненне дыдактычных прынцыпаў. Рэалізацыя прынцыпу выхаваўчага характару навучання ў працэсе адукацыі. Сучасныя патрабаванні да ўвасаблення ў вучэбным працэсе прынцыпаў навуковасці і адзінства тэорыі і практыкі. Лінейны і цыклічны варыянты рэалізацыі прынцыпу паслядоўнасці і сістэматычнасці ў навучанні, характэрныя для выкладання негуманітарных і гуманітарных дысцыплін. Неабходнасць уліку ў працэсе навучання патрабавання даступнасці як на інтэлектуальным, так і на эмацыянальным узроўнях. Разнастайныя віды нагляднасці, што ўжываюцца ў сістэме адукацыі: аўдыяльная, візуальная, аўдыявізуальная, тактыльная, арганалептычная, комплексная і інш. Улік індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей вучняў у працэсе навучання. Стымуляванне свядомасці і актыўнасці навучэнцаўва ўмовах сацыякультурнай дзейнасці.
Правілы навучання як адлюстраванне прыватных палажэнняў таго ці іншага прынцыпу, якія распаўсюджваюцца на асноўныя часткі гэтага працэсу. Тэма 12. Агульныя метады і сродкі навучання Паняцце аб метадах, сродках і прыёмах навучання. Метады навучання і віды іх класіфікацыі ў педагагічнай навуцы. Падставы і крытэрыі іх вылучэння ў гісторыі педагагічнай навукі (мэты навучання, крыніцы атрымання ведаў, характар вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і г.д.) Метады актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і іх рэалізацыя ў вучэбным працэсе: метады стымулявання і матывацыі вучэння; метады кантролю і самакантролю за вучэбнай дзейнасцю. Інавацыйныя метады навучання. Класіфікацыя метадаў навучання па крыніцы атрымання ведаў на вербальныя (славесныя), наглядныя і практычныя, іх характарыстыка. Вылученне метадаў па мэтах навучання: метады азнаямлення з новым матэрыялам; замацавання; кантролю за засваеннем вывучаемага матэрыялу. Класіфікацыя метадаў навучання па характару пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе праяўленне ў працэсе навучання агульнаадукацыйным і спецыяльным прадметам ў сістэме мастацкай адукацыі. Рэпрадуктыўныя метады і іх роля ў фарміраванні трывалых уменняў і навыкаў. Праблемна-пошукавыя метады як найбольш эфектыўны шлях атрымання глыбокіх ведаў. Роля эўрыстычных метадаў у развіцці пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў. Творчыя метады навучання як сродак замацавання засвоенага матэрыялу і кантролю за атрыманымі ведамі, уменнямі і навыкамі. Праблема аб’ектыўнай, зразумелай і справядлівай ацэнкі заданняў творчага характару. Сучасныя погляды на ролю ацэнкі і адзнакі ў працэсе дыдактычнага кантролю. Узаемадзеянне розных тыпаў метадаў навучання ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Выбар аптымальных метаду навучання. Метадычны прыём як элемент структуры метада навучання, яго складаючая частка. Сродкі арганізацыі навучання. З’явы мастацкай культуры як адзін са сродакаў навучання ў сацыякультурнай сферы.
Тэхналогіі навучання ў сучаснай адукацыі: праграміраванае навучанне, камп’ютарызацыя навучальнага працэсу, эўрыстычнае, праблемнае, модульнае навучанне. Тэма 13. Формы арганізацыі навучання Паняцце аб арганізацыйных формах навучання і іх развіццё. Формы арганізацыі адукацыйнага працэсу ў акадэмічнай і арганізаванай адпачынкавай сферах: масавыя, групавыя і індывідуальныя заняткі. Характэрныя для сацыякультурнай сферы формы арганізацыі педагагічнага працэсу: рэпетыцыі, студыйныя заняткі, індывідуальныя і групавыя заняткі, гурткі, факультатывы і інш. Сутнасць класна-урочнай формы навучання. Пазітыўныя і негатыўныя якасці сучаснай класна-урочнай сістэмы ў сферы агульнай адукацыі. Структура тыпавога ўрока. Патрабаванні да сучаснага ўрока. Тыпы ўрокаў, уласцівыя культуралагічнаму навучанню: урок-экскурсія, урок-канцэрт, урок-канферэнцыя і г.д. Сучасныя высокатэхналагічныя сродкі навучання як увасабленне тэндэнцыі да індывідуалізацыі вучэбнай дзейнасці. Сутнасць працэсу самаадукацыі. Роля і віды самаадукацыі дарослых. Шляхі педагагічнага ўздзеяння на матывацыю самаадукацыі ў розных узроставых катэгорыях: дзяцінстве, юнацтве, маладосці, сталасці і пажылым узросце. Роля мастацтва ў прапагандзе і ажыццяўленні самаадукацыі.
Тэма 14. Сістэма адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь Сутнасць адукацыі як сацыяльнай з’явы і як сістэмы. Сістэма бесперапыннай адукацыі ў краіне: мэта, сутнасць, кампаненты, прынцыпы. Узроўні і ступені адукацыі. Узаемасувязь і пераемнасць розных узроўняў і ступеняў адукацыі, узаемадзеянне суб’ектаў адукацыйнага працэсу як умовы прадуктыўнасці працэсаў адукацыі і выхавання. Структура і змест Закона аб адукацыі Рэспублікі Беларусь. Перспектывы развіцця сучаснай адукацыйнай сістэмы ў краіне: мэты, кірункі, змест. Удасканальванне адуцыйнай сістэмы як аб’ектыўна-перманентны працэс. Асноўныя кірункі рэфармавання адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь Стандарты адукацыі як спалучэнне ва ўзаемасувязі мэты і зместу адукацыйнага працэсу. Роля стандартаў у дэмакратызацыі адукацыйных працэсаў. Стандарты сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай адукацыі – сутнасць, структура, змест.
|
||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 296; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.224.34.205 (0.006 с.) |