Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 19. Выразныя сродкі рэжысуры масавага відовішчаСодержание книги
Поиск на нашем сайте Мізаснсэна, атмасфера, тэмпарытм – галоўныя выразныя сродкі рэжысёра. Мысленне пластычнымі вобразамі. Мізансцэна як кампазіцыйная арганізацыя прасторы. Вобразная мізансцэна – увасабленне аўтарскай задумы. Выразнасць масавай мізансцены (статычнай і дынамічнай). Асаблівасці мізансцэніравання стадыённых відовішчаў, калі мізансцэна бачна з усіх бакоў. Роля света, гука пластыкі мастацкага афармлення (гульня дынамічных колераў) і выканаўцаў дзеяння ў стварэнні неабходнай святочнай атмасферы. Знаходжанне вернага тэмпа-рытма дзеяння.
Тэма 20. Старажытныя конныя каруселі як падмурак стварэння сучаснага спартыўнага свята. Карусель як тэатралізаванае касцюміраванае конна-спартыўнае спаборніцтва, якое прыйшло на змену рыцарскім турнірам у XVII – XVIII cт.ст. Гісторыя з’яўлення і распаўсюджвання каруселяў на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці традыцыйнага архітэктурнага і мастацка-дэкаратыўнага афамлення конных каруселяў. Раскрыццё зместу эпізодаў дзейснай структуры каруселяў: фігурная верхавая язда групамі, змаганне ў валоданні зброяй, дэманстрацыя выездкі і дрэсуры коней, камічныя конныя гульні, рытуальнае ўзнагароджванне пераможцаў прызамі, карусельнае святочнае застолле. Карусель як асобная самастойная дзея і як частка цэлага святочнага комплексу дзей ў гонар пэўнай падзеі. Уплыў каруселі на цыркавыя конныя прадстаўленні, сучасныя рыцарскія турніры і сучасныя конна-спартыўныя святы.
Раздзел IV. “ Традыцыйная святочная культура беларусаў”. Тэма № 1. Язычніцкая аснова, хрысціянскія і свецкія напластаванні ў структуры калядных абрадаў. Генезіс свята зімовага сонцастаяння і паходжанне назвы “каляды”. Абрадава-рытуальныя дзеі сельскагаспадарчай накіраванасці. Варожбы магічнай і шлюбнай накіраванасці. Змест, сімволіка і семантыка дзей каляднага абраду ў дахрысціянскі перыяд. Хрысціянскія наслаенні ў структуры каляднага свята. Змены ў канструкцыі каляднай зоркі і рэпертуары каляднага абрада пад уплывам хрыціянскай царквы. Змест абрадава-рытуальных дзей Хрыстовага нараджэння,, Васілля і Вадохрышча. Свецкія тэатралізаваныя дзеі калядных свят 19-20 стагоддзяў і на сучасным этапе.
Тэма № 2. Змест і семантыка абрадаў завяршэння каляд на вольным паветры. Генезіс і этымалогія назваў дахрысціянскіх абрадаў завяршэння каляд на вольным паветры (“ Цягнуць каляду на дуб”, “ Кола”, “ Конікі”). Структура і сімволіка рытуальных і масава - гульнёвых дзей. Традыцыі і навацыі правядзення абрадаў на сучасным этапе.
Тэма 3. Зімовыя ігрышчы і забавы Беларусаў. Генезіс ігрышчаў, іх паходжанне, функцыянальная накіраванасць і спосаб арганізацыі. Структура ігрышчаў. Магічныя варожбы і варожбы- вытлумаченні. Гульні. Танцы. Абрадавыя і пазаабрадавыя зімовыя гульнёвыя дзеі каляд і масленіцы ў закрытым памяшканні і на вольным паветры
Тэма “ 4. Масленіца (агульная характарыстыка). Генезіс свята, паходжанне назвы. Адрозненні беларускага абрадава-рытуальнага комплексу ад традыцый рускай масленіцы і заходнееўрапейскага карнавалу. Функцыянальная накіраванасць і сімволіка абрадавых дзей. Гульні і забавы на ўзвышшах. Масленічныя сямейна-радавыя абрады і абрады шлюбнай накіраванасці. Шляхецкія традыцыі святкавання масленіцы.
Тэма 5. Беларускае Купалле: змест, сімволіка, семантыка дзей. Этымалогія назвы “ Купалле”. Генезіс купальскіх звычаяў і абрадаў. Купальскія павер”і, казкі, легенды, паданні. Экспазіцыйная частка свята. Віды канструкцый вогнішча. Вогненыя дзеі Купалля. Рэгіянальная і тэрытарыяльная спецыфіка Купалля на Беларусі. Купальскія гульні. Абрадавыя дзеі сустрэчы сонца. Хрысціянская царква ў барацьбе з купальскай абраднасцю. Агульнанародныя купальскія кірмашы. Хрысціянскія кірмашы і фэсты. Адметныя гульнявыя дзеі купальскіх кантрактовых кірмашоў.
Тэма 6. Гандлёва-гульнёвыя дзеі кірмаша як спосаб актывізацыі удзельнікаў свята. Кірмаш як форма задавальнення матэрыяльных, эстэтычных і фізічных запатрабавянняў насельніцтва. Гандль як форма куплі-продажу. Рэклама тавару на беларускіх кірмашах як спосаб актывізацыі ўдзельнікаў. Традыцыйныя і сучасныя кірмашовыя сельскагаспадарчыя выстаўкі і латарэі на як гульнёвая форма. Добраахвотныя і прымусовыя аукцыёны. Канструктыўныя асаблівасці і змест дзеі кірмашовых гандлёвых дзей (рэгіянальныя віды рыбалак, атракцыёны, камерцыйныя гульні, забаў).
Тэма № 7. Свята дажынак (змест, семантыка, сімволіка дзей). Традыцыі і абрады напрярэдадні завяршальнага этапа уборкі хлеба, іх змест і семантыка. Дажынкі малыя і вялікія. Сельскагаспадарчыя рытуальна-абрадавыя дзеі ў поле на дажынках, іх структура і сімволіка дзей. Традыцыі дажыначнага шэсця да хаты гаспадара. Дажыначнае застолле (абрадавыя і святочныя стравы, традыцыі правядзення).Завяршальны этап дажыначнага святкавання.
Тэма 8. Восеньскія святы беларускага народнага каляндара. Восеньскі перыяд народнага каляндара (народныя прыкметы, назіранні). Змест і семантыка абрадавых дзей святаў калектыўнага ўжывання першых пладоў зямлі (Спас). Структура і сімволіка рытуалістыкі свята завяршэння ўборкі зерневых культур “Багач”. Свецкія і хрысціянскія традыцыі святкавання “Пакроваў”. Абрадавыя і святочныя стравы святаў восеньскага цыкла.
Тэма № 9. Сямейна-бытавыя абрады беларусаў, іх змест і вобразнасць (на прыкладзе вяселля, радзін). Структура і семантычнае значэнне традыцыйнай абраднасці радзін. Абрадавыя дзеянні і павер”і, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны і нараджэннем дзіцяці. Абрады ачышчэння нованароджанага і парадзіхі. Абраднасць, звязаная з прыняццем нованароджанага ў сям”ю, грамадства. Традыцыі і навацыі ў сучаснай радзіннай абраднаці. Народна-бытавыя этапы вяселля і іх трансфармацыя ў пачатку 20 стагоддзя. Традыцыйныя і новыя персанажы сучаснага вяселля. Вопыт правядзення новых фрагментаў вясельнай абраднасці. Тэма № 10. Абрадавыя і святочныя стравы беларусаў. Месца і роля страў беларускай народнай кухні ў святочнай культуры. Захаванне і аднаўленне культурна-бытавых традыцый беларусаў як адна з праблем сучаснага народнага свята. Абрадавыя стравы як адлюстраванне сімволікі рытуальнызх і абрадавых дзей, спецыфічнага культурна-бытавога комплексу канкрэтнага свята каляндарнага цыкла. Сімволіка і рэцэпты прыгатавання абрадавых і святочных страў беларускіх народных свят каляндарнага цыкла. Абрадавыя і святочныя стравы сямейна-бытовых абрадаў беларусаў. Уплывы заходнееўрапейскай кухні на святочныя традыцыі шляхецкага застолля. Сучасныя святочныя кулінарныя традыцыі беларусаў.
Тэма 11. Святочны каляндар сучаснай Беларусі. Свята як спосаб адлюстравання падзеі ў жыцці грамадства, калектыва, асобы. Масавае свята як комплек палітычных, мастацкіх, спартыўных, абрадава-рытуальных і масава-гульнёвых формаў.Адлюстраванне ў святах гістарычных, эканамічных, матэрыяльных і маральных каштоўнасцей соцыуму, народа. Асноўныя тыпы свят і іх характэрныя асаблівасці: 1) дзяржаўныя святы; 2) грамадска-палітычныя; 3) міжнародныя святы; 3) прафесійныя святы; 4) рэлігійныя святы;; 5) маладзёжныя і дзіцячыя святы; 5) беларускія народныя святы каляндарнага цыкла;:6) сямейна-бытавыя святы і абрады. Тэма 12. Фальклорна-этнаграфічная распрацоўка свята. “ Рэстаўрацыя”, “ рэканструкцыя” і “ транфсфармацыя” як формы існавання сучаснага народнага свята. Адпаведнасць трактоўкі фальклорна-этнаграфічнай распрацоўкі свята форме яго ўвасаблення. Спосабы збору і сістэматызацыі дакументальнага і мастацкага матэрыялаў на аснове агульнанацыянальных, рэгіянальных і мясцовых традыцый. Кампазіцыйная пабудова свята, тлумачэнне сімволікі і семантыкі абрадава-рытуальных і гульнёвых дзей згодна тэрытарыяльных традыцый. Мастацка-дэкаратыўнае, музычнае і пластычнае рашэнне дзеі як адлюстраванне традыцый мясцовасці, дзе ўвасабляецца свята. Патрабаванні да літаратурнага сцэнарыя, створанага на аснове фальклорна-этнаграфічнай рапрацоўкі свята.
Раздзел V. “ Тэхналогія стварэння свята” Тэма № 1 Схема аргкамітэта Аркамітэт як часовае аб’яднанне, створанае па загадзе органаў дзяржаўнай улады ці іншай установы для вырашэння разнастайных пытанняў творчага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і фінансавага забеспячэння свята. Склад аргкамітэта. Склад структурных падраздзяленняў аргкамітэта. Рабочы план падрыхтоўкі свята як асноўны дакумент, які адл Аргкамітэт як часовае адмністрацыйна-творчае аб'яднанне, створанае па юстроўвае вытворчыя пытанні працы аргкамітэта. Агульныя звесткі аб рабоце аргкамітэта
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 694; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.217.39 (0.011 с.) |