![]() Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву ![]() Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Менеджмент сацыяльна-культурнай сферыСтр 1 из 3Следующая ⇒
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
___________________Ю.П. Бондар “___”_____________________2011г.
МЕНЕДЖМЕНТ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СФЕРЫ Праграма дзяржаўнага экзамена Па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія Напрамак спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная) Спецыялізацыя 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы
Мінск 2011 Складальнікі: Ажойчык Н.А. (19-21); Белякова В.І. (22-27); Дзячэнка В.С. (16-17); Кузьмінаў У.В. (12-15); Майсяйчук С.Б. (49,50, 56-58); Рабушкіна І.А. (33-35); Раманенка Л.Е. (36-46); Рэмішэўскі К.І. (28-31); Саявец В.М. (60); Смарговіч І.Л. (47-48, 51-55); Сцепанцоў А. І. (тлумач. зап., 1-9, 11, 32, 59); Шкіронак І.У. (10); Шчытцова А.В. (18).
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Дзяржаўны экзамен "Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы" з’яўляецца заключнай праверкай ступені засваення выпускнікамі універсітэта вучэбных курсаў па спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы. Галоўная мэта Дзяржаўнага экзамена - выяўленне ў выпускнікоў трывалых прафесійных арыентацый для работы ва ўстановах культуры, ведаў і ўменняў арганізацыі культурна-адпачынкавай дзейнасці (вольнага часу) у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах. Выпускнікі павінны прадэманстраваць засваенне ідэй менеджменту як кіравання вытворчымі адносінамі па аднаўленні, захаванні, папулярызацыі і распаўсюджванні культурных каштоўнасцей, авалоданне тэарэтычнымі асновамі эфектыўнага кіравання арганізацыямі культуры розных тыпаў; паказаць разуменне структуры распрацоўкі культурных праграм рознага профілю і ўзроўню, прынцыпаў фарміравання прафесійных і аматарскіх калектываў і каманд. Выпускнікі павінны авалодаць тэрміналогіяй прыкладной культуралогіі, сацыяльнай псіхалогіі, тэорыі кіравання, навыкамі творчага канструявання карэктных азначэнняў для выкарыстоўвання ў культурнай практыцы. У адпаведнасці з дзяржаўным адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь ОСГБ1-2104 01-2008Вышэйшая адукацыя. Першая ступень Спецыяльнасць 1-21 04 01 Культуралогія, напрамак 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная), выпускнікі павінны набыць сацыяльна-прафесійную кампетэнтнасць у спалучэнні акадэмічнай, прафесійнай, сацыяльна-асобаснай кампетэнцыі для рашэння задач у сферы прафесійнай і сацыяльнай дзейнасці.
Прафесійная кампетэнцыя ўключае веданне асноў прыкладной культуралогіі, якія дазваляюць выкарыстоўваць заканамернасці працэса далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфічных умовах рэгіёну, пэўнай установы культуры, арганізацыі, сям'і; прынцыпаў арганізацыі і эканомікі ўстаноў культуры для ажыццяўлення эфектыўнага кіравання іх дзейнасцю ў рэальных умовах іх функцыянавання; набыццё ўменняў фарміраваць у насельніцтва палітычную, прававую, экалагічную, маральна-этычную, эстэтычную, фізічную культуру; прагназаваць, планаваць і ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганізацыйна-метадычную функцыі ўстаноў культуры; вывучаць, назапашваць і распаўсюджваць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасці аматарскіх аб'яднанняў, устаноў культуры, грамадскіх арганізацый; праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы, распрацоўваць і рэалізоўваць рэгіянальна-мэтавыя культурныя праекты і праграмы (праектна-менеджэрскае майстэрства). 1. Прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. Культурная палітыка як сістэмны атрыбут агульнадзяржаўнай палітыкі, выпрацоўкі сацыяльна-культурных каштоўнасных арыенціраў, стварэння магчымасцей для культурнага самаразвіцця асобы, развіцця грамадскіх рухаў і фармаванняў у сферы культуры. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”. Прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры. Ролі дзяржавы ў кіраванні сацыяльна-культурнай сферай: законадаўчае і адміністратыўнае рэгуляванне; непасрэднае ажыццяўленне эканамічнай дзейнасці. Кіраўнічыя рычагі дзяржавы. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі (органы дзяржаўнай улады, культурныя інстытуты, творчыя работнікі). 2. Структура органаў дзяржаўнага кіравання ў галіне культуры. Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай у Рэспубліцы Беларусь. Ажыццяўленне Дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры. Структура кіраўнічых органаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўныя функцыі Міністэрства культуры па захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры. Мясцовыя органы кіравання культурай у адпаведнасці з адміністратыўна-тэрытарыяльным падзелам краіны. Дзейнасць спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сферы культуры. Асаблівасці кіравання арганізацыямі культуры. Інавацыйныя (праектаванне) і традыцыйныя (адміністрыраванне) падыходы ў развіцці сістэмы кіравання сферай культуры. “Тэхналагічны” (алгарытмічны) і “асобавы” (інтуітыўны) падыходы ў арганізацыі дзейнасці ўстаноў культуры.
Мэты і функцыі менеджменту. Мэта кіравання як жаданыя паводзіны сістэмы, генеральны імператыў дзеянняў. Фармаванне і замацаванне мэт (палітыка арганізацыі, місія, планы, юрыдычныя нарматыўныя дакументы). Патрабаванні да фармулёвак мэт і іх класіфікацыя. "Дрэва мэт". Паняцце і прыметы функцый. Функцыі: планавання (азначэнее будучыні тэндэнцый і перспектыў развіцця аб’екта кіравання); арганізацыі (стварэнне, развіццё і захаванне структуры прадпрыемства; дэлегіраванне паўнамоцтваў; рэгламентацыя); матывацыі (заахвочванне работніка да працоўнай дзейнасці, змястоўныя і працэсуальныя тэорыі); кантролю (забеспячэнне мэт арганізацыі; азначэнне якасці і карэктыроўка выконваемых работ); каардынацыі (забеспячэнне адзінства і ўзгодненасці ўсіх стадый працэсу кіравання на ўсіх ўзроўнях іерархічнай структуры арганізацыі). Спецыфічныя функцыі кіравання: падзел на пэўныя бакі і сферы дзейнасці прадпрыемства, у якіх аднаўляюцца кіраўнічыя цыклы. 4. Кіраўніцкія рашэнні як вынік (прадукт) кіраўніцкай працы. Кіраўнічае рашэнне - творчае, валявое дзеянне суб'екта кіравання, якое складаецца ў выбары мэты, праграмы і спосабаў дзейнасці калектыва па вырашэнні праблемы на аснове аб'ектыўных законаў функцыянавання сістэмы кіраванння і аналізу інфармацыі аб яе функцыянаванні. Прыняцце кіраўнічых рашэнняў як псіхалагічны працэс: на аснове інтуіцыі, меркаванняў, рацыянальнага падыходу. Этапы рацыянальнага рашэння. Патрабаванні да кіраўнічых рашэнняў. Фактары эфектыўнасці рашэнняў: трыманне іерархіі, выкарыстанне мэтавых міжфункцыянальных груп, выкарыстанне прамых гарызантальных сувязяў, цэнтралізацыя кіраўніцтва. Метады прыняцця кіраўнічых рашэнняў: нефармальныя (эўрыстычныя); экспертныя; колькасныя. Класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў: па функцыянальнаму зместу; сферы дзеяння; арганізацыі распрацоўкі; характару мэт і перыяду дзеяння; іерархіі кіравання; маштабу аб’екта кіравання; ступені дакладнасці інфармацыі; спосабу фіксацыі. 5. Кампетэнтнасная мадэль кіраўніка сучаснай установы культуры. Стылі кіраўніцтва: ад аўтарытарнага да ліберальнага. Абумоўленасць індывідуальнага стылю кіраўніка. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм рэалізацыі ўлады ў арганізацыі. Спосабы ўздзеяння на паводзіны людзей: перакананне; унушэнне; заражэнне; маніпуляцыя; прымус; стымуляванне. Паняцце статуса і ролі работніка. Ролевыя функцыі суб’ектаў сацыякультурных працэсаў: сацыяльныя заказчыкі (рэсурсатрымальнікі), менеджэры-арганізатары, выканаўцы-спецыялісты. Сваеасаблівасць сацыяльных роляў спецыяліста культуры, творчы (крэатыўны) і рэпрадуктыўны характар выканання роляў. Кампетэнтнасная мадэль кіраўніка сучаснай установы культуры (канцэптуальнасць, кантэкстуальнасць, тэхналагічнасць, адаптыўнасць, камунікатыўнасць, інтэгратыўнасць). Спецыфічны характар узаемадзеяння менеджэра з выканаўцам (артыстам, мастаком, прафесійным або аматарскім калектывам).
6. Сацыяльна-культурнае прызначэнне ўстаноў сацыякультурнай сферы. Тыпалогія ўстаноў і арганізацый культуры ў Беларусі. Сацыяльна-культурная сфера – вытворчасць, размеркаванне, захаванне і арганізацыя спажывання тавараў і паслуг сацыяльна-культурнага і інфармацыйнага прызначэння для задавальнення культурных і інфармацыйных патрэбнасцей насельніцтва. Разгалінаваная інфраструктура сацыякультурнай сферы: адукацыйныя, выхаваўчыя, інфармацыйныя, прыродаахоўныя, рэкрэацыйныя і іншыя дзяржаўныя і грамадскія інстытуты. Асноўныя фактары, якія вызначаюць спецыфіку гаспадарчай, эканамічнай дзейнасці сацыякультурных устаноў: некамерцыйный статус і своеасаблівасць прадукта, прапанаванага на рынак спажывання. Місія ўстаноў культуры. Культурныя прадукты, прадукт-паслуга. Уклад культуры і мастацтва ў развіццё сучаснага грамадства (сацыяльны і эканамічны). Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры. Закон “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”. 7. Кіраванне персаналам ва ўстановах сферы культуры. Развіццё канцэпцыі кіравання персаналам: ад разумення "чалавек - элемент сістэмы" да паняцця "прадпрымальны чалавек". Дзяржаўная кадравая палітыка Рэспублікі Беларусь. Кадравы менеджмент - кіраванне персаналам, накіраванае на паляпшэнне эканамічнага становішча арганізацыі, садзейнічанне ў адаптацыі працаўніка да знешніх умоў. Мэта, асноўныя задачы і функцыі кадравага менеджменту. Паняцце "кадры". Кадравы патэнцыял. Кадравы цыкл. Класіфікацыя персанала. Штатны расклад. Маркетынг персанала. Лізінг персанала. Сістэма падбору персанала на аснове дзелавых якасцяў кандыдатаў і патрабаванняў пасад. Профіль-метад. Ратацыя і вылучэнне кадраў. Прафесіяграмы пасад. Асаблівасці станаўлення і перспектывы развіцця творчага калектыву ў сферы культуры. Маральна-псіхалагічны клімат як інтэгральная характарыстыка творчага калектыва. 8. Праграмна-мэтавы і нарматыўны змест кіравання ў сферы культуры. Асноўныя прынцыпы і сутнасныя прызнакі праграмна-мэтавага кіравання. Праектаванне-планаванне-праграмаванне: узаемасувязь і адрозненні. Сацыяльна-культурнае праграмаванне як навукова-абрунтаваны працэс стварэння новага ці перабудовы наяўнага сацыякультурнага асяроддзя.Сацыяльна-творчы заказ як сродак рашэння сацыяльна-культурных задач, стымулявання творчага пошуку, падтрымкі таленавітых аўтараў і выканаўцаў.
Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь – 2020 (падраздзел “Развіццё нацыянальнай культуры”). Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь. Рэгіянальныя культурныя праграмы (улік мясцовых традыцый і ўмоў культурнага развіцця). Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў Рэспублікі Беларусь. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах". 9. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці. Суадносіны сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці. Паняцці эфектыўнасці і эфекту кіравання ў сферы культуры. Праблема эфектыўнасці менеджменту СКС. Сацыяльная эфектыўнасць як найважная характарыстыка вынікаў культурнай дзейнасці, суадносіны з эканамічнай эфектыўнасцю. Асноўныя методыкі адзнакі паказчыкаў эфектыўнасці арганізацый. Характарыстыкі непасрэдных вынікаў кіравання ў сувязі з узроўнем арганізацыі вытворчасці і станам сацыяльна-псіхалагічнай атмасферы ў арганізацыі культуры. Падраздзяленне эфектыўнасці кіраўнічага рашэння на арганізацыйную, эканамічную, этычную і палітычную. Іерархія ўзроўняў кіравання і ступень самастойнасці ў прыняцці рашэнняў кіраўніком установы культуры. Сваеасаблівыя формы кантролю дзейнасці ўстаноў культуры. 10. Персанальны менеджмент у структуры кіраўніцкіх ведаў Асоба кіраўніка як аб’ект даследаванняў, харызма ў структуры асабістых якасцей лідэра. Узаемазалежнасць навуковай арганізацыі працыі паспяховай дзейнасці. Сутнасць тэхналогіі поспеху Прынцыпы і навыкі ўзаемаадносін высокаэфектыўных лідэраў. Ацэнка якасцей сучаснага менеджэра сацыякультурнай сферы. Тэорыі і тэхналогіі тайм-менеджменту – прынцыпы кіравання часам. Інфармацыйна-праграмныя сродкі і тэхналогіі персанальнага менеджменту. Планаванне і арганізацыя асабістай працы кіраўніка, дэлегіраванне паўнамоцтваў як прыём самаразгрузкі. Тэхналогіі эфектыўнай працаздольнасці. Камунікацыі ў сістэме персанальнага менеджменту. Асновы канструктыўных дзелавых зносін, маніпуляцыі, асаблівасці невербальных зносін, мобінг, метады вырашэння вытворчых канфліктаў. Сінэргія як фактар асабістай жыццядзейнасці і вытворчага поспеху, харызматычнасць лідэра. 11. Механізмы фінансавання арганізацый культуры ў Беларусі. Адказнасць дзяржаўных органаў за развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы створаных арганізацый культуры; за выкананне дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне культуры; за ажыццяўленне інфармацыйных, асветных, адукацыйных, выхаваўчых, забаўляльных і іншых функцый некамерцыйнага характару ў галіне культуры (у адпаведнасці з Законам аб культуры). Узроўні бюджэтнага фінансавання: нарматыўны (забеспячэнне патрэбнага стану матэрыяльнай базы), змястоўны (для стварэння і рэалізацыі сацыяльна-культурных праектаў і праграм), сацыяльны (ці кампенсацыйны, па каштарысе бягучых выдаткаў). Гаспадарчы разлік (самастойнае пакрыццё бягучых выдаткаў дзяржаўным прадпрыемствам). Камерцыйны разлік (метад вядзення прыватнага прадпрыемства).
Пазабюджэтная дзейнасць: арганізацыя платных паслуг; прыцягненне і акумуляванне сродкаў з розных крыніц (спонсарства, патранаж і дабрачыннасць). 12. Фандрайзінг – як сістэма прыцягнення дадатковых рэсурсаў для арганізацый эфектыўнай дзейнасці. Гісторыя ўзнікнення і вызначэнне фандрайзінга. Асноўныя этапы фандрайзінгавай кампаніі: планаванне, рэалізацыя, кантроль, аналіз. Метады рэалізацыі фандрайзінгавай кампаніі. Тэле-, паштовы, індывідуальны фандрайзінг. Асноўныя віды фандрайзінга: праектны, аператыўны. Падаткавае стымуляванне ў рамках фандрайзінга. Фінансавыя інвестыцыі. Паняцце інвестыцый. Формы інвестыцый. Крыніцы фінансавання. Вызначэнне фінансавых інвестыцый. Кіраванне інвестыцыйнай дзейнасцю прадпрыемства. Задачы фінансавага менеджменту пры рэалізацыі фінансавых інвестыцыйных праектаў. Інвестыцыі ў акцыях. Стратэгіі інвеставання ў акцыі. Перавагі “Блакітных фішак”. Дыверсіфіцыраваны партфель. Прынцыпы ратацыі партфелю. Размяшчэнне грашовых сродкаў у банку. Дыверсіфіцыраваныя фінансавыя аперацыі банкаў. Агульныя фонды банкаўскага кіравання. Інфармацыйная частка Літаратура Асноўная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Афіцыйнае выданне.– Мн.: Беларусь, 2009. – 95 с. Гражданский кодекс Республики Беларусь: по состоянию на 3 ноября 2006 г.- Минск: Нац.центр правовой информ.Респ.Беларусь, 2006. – 656 с. Аб дзяржаўных мінімальных стандартах: закон Рэспублікі Беларусь // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999. – № 89.– С.24-27. Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь: закон Рэсп. Беларусь [Новая рэд.] // Нац. реестр правовых актов Республікі Беларусь, 2004.– №87. – С.7-22. Аванесова, Г.А. Культурно-досуговая деятельность: Теория и практика организации / Г.А.Аванесова. – М.: Аспект пресс, 2006. – 236с. Ариарский, М.А. Социально-культурная деятельность как предмет научного осмысления/ М.А.Ариарский. - СПб.: Арт-студия «Концерт», 2008. – 792с. Бабосов, Е.М. Социология управления: Учебн. пособие / Е.М Бабосов.– Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 288 с. Грыгаровіч,Я.Д. Менеджмент у сферы культуры /Я.Д.Грыгаровіч, А.І. Смолік //Прыкладная культуралогія: вучэб. дапам. / Я.Д. Грыгаровіч, А.І. Смолік. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – С.103-115. Ерасов, Б.С. Социальные институты культуры и управление культурой / Б.С. Ерасов //Социальная культурология: Учебник для студентов высших учебных заведений / Б.С. Ерасов. – М.: Аспект Пресс, 2000. – С.158-172. Киселева,Т.Г. Социально-культурная деятельность: Учебник / Т.Г. Киселева, Ю.Д. Красильников.– М.: МГУКИ, 2004. – 539с. Любительское художественное творчество //Современная Беларусь. Энциклопедический справочник. Том 3. Культура и искусство. – Мн.: Белорусская наука, 2007, с.683-729 Михайлова, Л.И. Социальное регулирование культурных процессов в обществе / Л.И.Михайлова Социология культуры: Учебное пособие // Л.И.Михайлова.– М.: ФАИР-ПРЕСС, 1999.– с.77-89. Михеева, Н.А. Менеджмент в социально-культурной сфере / Н.А.Михеева, Л.Н. Галенская.– СПб.: Изд-во Михайлова В.А., 2000. – 170 с. Переверзев, М.П. Менеджмент в сфере культуры и искусства: Учеб. пособие / М.П.Переверзев, Т.В.Косцов.– М.:ИНФРА-М, 2007. – 192 с. Тульчинский, Г.Л., Менеджмент в сфере культуры: Учебное пособие. 4-е изд. / Г.Л. Тульчинский, Е. Л. Шекова.– СПб.: Лань,Планета музыки, 2009.– 544 с. Чижиков, В.М. Введение в социокультурный менеджмент / В.М. Чижиков, В.В. Чижиков.– М.: МГУКИ, 2003. – 382 с. Дадатковая Палажэнне аб клубнай установе ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. – № 180. – С.97-101. Палажэнне аб парку культуры і адпачынку ў РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2004. – № 180. – С.105-107. Палажэнне аб раённым (гарадскім) метадычным цэнтры народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) Национальный реестр правовых актов РБ, 2004.– № 180. – С.101-104. Положение о театрально-зрелищной организации РБ Национальный реестр правовых актов РБ, 2005. – № 3. – С.131-134. Беляцкий, Н.П. и др. Управление персоналом: Учеб.пособие / Н.П.Беляцкий, С.Е.Велесько, П.Ройш. – Мн.: Книжный Дом; Экоперспектива, 2005. – 352 с. Боганева, А.М. Новыя тыпы ўстаноў культуры і клубных фарміраванняў у галіне традыцыйнай культуры/ А.М.Боганева, В.А. Лабачэўская//Веснік БелІПК: навук. –метад. Зб. – Мн.: БелІПК, 1999. – С.88-103. Ігнатовіч, П.Р. Аб'ектыўная абумоўленасць рэгулявання сферай культуры / П.Р.Ігнатовіч // Чалавек. Культура. Рынак: матэрыялы міжнар.навук.канф., 10-11 крас.2000 г., г.Мінск / БелІПК.– Мн., 2000.– С.76-79. Каралёў, М.М. Асноўныя кірункі падрыхтоўкі менеджэраў сацыяльна-культурнай сферы / М.М.Каралёў // Веснік Беларус. дзярж. універсітэта культуры, 2002. – №1. – с.61-65. Культурная политика в Европе: выбор стратегии и ориентиры. Сборник материалов. Составители: Е.И.Кузьмин, В.Р.Фирсов. – М.: «Издательство Либерия», 2002. – 240 с. Мескон, Майкл Х. Основы менеджмента, 3-е издание /Майкл Х. Мескон, Майкл Альберт, Франклин Хедоури.– М.: ООО «И.Д.Вильямс», 2007. – 620с. Никитенко, П.Г. Ноосферная экономика и социальная политика: стратегия инновационного развития / П.Г. Никитенко.– Минск: Белорус. наука, 2006.– 479 с. Саркисов, С.Э. Менеджмент: Словарь-справочник / С.Э. Саркисов.– М.: «Анкил», 2005. – 808 с. Смаргович, И.Л. Инновационные формы досуговой деятельности современной молодежи в Беларуси/ Павышэнне ролі клубных устаноў у сацыякультурным жыцці рэгіенаў: матэрыялы Рэсп. навук. – практ. канф. (22-23 ліст. 2006г., г.Мінск) – Мінск:БелДІПК, 2006. -168с.:іл Степанцов, А. И. О положении с кадрами в отрасли культуры / А.И.Степанцов // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь, 2002.– №10.– С. 77-88. Стрельцов, Ю.А. Социокультурная деятельность и социокультурный менеджмент / Ю.А. Стрельцов.Культурология досуга: Учебное пособие.– Изд. 2-е // Ю.А. Стрельцов.– М.: МГУКИ, 2003. – С. 23-37. http://www.culturalpolicies.net http://www.kimpress.by
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” ЗАЦВЯРДЖАЮ Першы прарэктар УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”
___________________Ю.П. Бондар “___”_____________________2011г.
МЕНЕДЖМЕНТ САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ СФЕРЫ Праграма дзяржаўнага экзамена
|
|||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 544; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.138.34.223 (0.047 с.) |