Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Рэформа правапісу 1933 года. “правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 1959 года і 2008 года.Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте
Тарашкевіца — назва літаратурнай нормы беларускай мовы, аснаванай на непрыйманні змяненняў моўнай рэформы 1933 года. Таксама гэтай назвай могуць азначаць толькі альтэрнатыўную арфаграфію або граматыку. Тарашкевіч: · Сiстэматызаваў i ўпарадкаваў арфаграфічныя нормы, · Замацаваў аканне, яканне;дзеканне, цеканне-для ўласнабел.слоў;зацвярдзелыя, шыпячыя i р; фанет падаўжэнне; · напiсанне iншамоўных слоў (адной лiтары замест падвоен-каса, маса) · мяккi л – Лендан; · адсутн. дзеканне/цеканне – студэнт, аптэка · правапіс прыставак на з у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам · ў\й\і · правапіс прыстаўных зычных
У 1918 годзе перад абвешчаннем БНР з’явілась неабходнасть кадыфікацыі бел. мовы. Было прапанавана некалькі варыянтаў: · «Biełaruskaja hramatyka dla škoł» Браніслава Тарашкевіча (варыянт кірыліцай выйшаў у тым жа годзе, але пазней); · «Hramatyka biełaruskaj mowy» Баляслава Пачопкі; · «Biełaruski prawapis» Антона Луцкевіча і Яна Станкевіча; · «Prosty sposab stаcca u karotkim časie hrаmatnym» Рудольфа Абіхта і Яна Станкевіча. Варыянт Тарашкевіча быў выбраны, таму што ен быў найбольш поўным і згодным з рэчаіснасцю, акрамя таго ў ім былі практыкаванні, што рабіла граматыку карыснай для школ. На падставе граматыкі ствараліся іншыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:Я.Лесік “Практычная граматыка”(1922)і “Беларуская мова. Правапіс”(1923).Але!Існавалі пытанні ў датыкненні да запазычаных слоў і цвердасць з,с ц’:Лёндан,пазыцыя,газэта 1924-1929-працэс беларусізацыі ў 1926 склікана Акадэмічная канферэнцыя для рэформы беларускага правапісу. Праект быў распрацаваны і апублікаваны ў 1930г.,але ў канцы 20-х пачатку 30-х гг пачалася кампанія па “зліцці”нацый і нацыянальных моў праект быў забаронены, а яго аўтары(Лесік,Купала і інш.)былі рэпрэсірваны. 1933-з улікам новых тэндэнцый у грамадска-палітычным і кудьтурным жыцці Савет народных камісараў БССР выдаў праект “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. А ў 1934 на аснове пастановы быў выдадзены звод арфаграфічных правіл “Правапіс беларускай мовы”,які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратурнай мовы як рэформа беларускага правапісу.Рэформа не была прынята за межамі БССР, у першую чаргу ў Заходняй Беларусі, і таксама ў бел. цэнтрах у Латвіі, Чэхіі і Германіі, адмоўна ставіліся да рэвормы і беларускія дыяспары у штатах, Аўстраліі і яшчэ шмат дзе. Асноўнымі прычынамі гэтага былі русіфікатарскі характар рэформы і яе слабы навуковы фундамент (у складзе камісіі не было ніводнага языказнаўца, а мэтай іх было набліжэнне беарускай мовы да рускай, каб ненатуральна знішчыць адрозненні паміж народамі СССР). Беларуская навуковая супольнасць у Вільні на сваім надзвычайным пасяджэнні 31 кастрычніка 1933 года прыняла рэзалюцыю аб непрыняцці рэформы. У выніку рэформы у бел. мову было перанесена каля 30 фанетычных і марфалагічным норм рускай мовы. Пачыная з 1957 года нормы тарашкевіцы часткова вяртаюцца ў бел. мову. Аднак і да гэтага часу гэтая тэндэнцыя не прывяла да канчатковага пераходу да тарашкевіцы. У 1988 у “ЛіМе” было апублікавана адкрытае пісьмо беларускіх літаратараў “Рэпрэсаваны правапіс” з заклікам да рэдактараў не змяняць аутарскі правапіс у тэкстах. Пад пісьмом падпісаліся Алесь Асташонак, Адам Глобус, Владимир Орлов і інш. У пачатку 90-х на тарашкевіцэ выдаваліся газеты «Свабода», «Пагоня», «Наша ніва». 27 красавіка 2007 года IANA прысвоіла тарашкевіцы уласны моўны падтэг «tarask» (поунасцю: be-tarask). Зараз тарашкевіца выкарыстоўваеццавыданнямі: газета «Наша ніва», часопіс «Arche», беларускімі службамі «Радио Свобода» і “Польского Радио”. Акрамя таго, гэты варыант нармалізацыі арфаграфіі выкарыстоўваецца ў беларускім раздзеле Вікіпедыі накласичным правапису (be-x-old:). Асаблівасці таршкевіцы: · У варыянце 2005 года ўведзена факультатыўная буква «ґ», обозначающая взрывной звук [г]. · Абазначэнне асимиляцыйнай мяккасці зычных пры дапамозе мяккага знака: сьнег, зьява, дзьве · Фанетычны прынцып правапісу распаўсюджаны на зычныя і на стыкі слоў: стагодзьдзе, ня толькі, тэатар (у параўн. - стагоддзе, не толькі, тэатр) · Запацычаные з заходнееўрапейскіх моў (акрамя англійскай) транлітэруюцца з мяккім [л’], з англійскай – з цвердым[л]: плян, лёгіка, Плятон, клон, дысплэй · Гукі [п], [м], [б], [в], [н] перад галоснымі пярэдняга рада [е] у асноўным цвердыя: абанэнт, унівэрсытэт, мэтрапалітэн, дэбэт · Не ўжываюцца фарманты -ір-/-ыр-: фармаваць, санкцыянаваць, замаскаваць; буксаваць — буксіраваць, камандаваць — камандзіраваць, касаваць — касіраваць · Флексіі -ах, -ях назоўнікаў мужч. і сяр. рода М.скл. мн. л. могуць змяняцца на -ох, -ёх, але магчымы оба варыянта: у лясах — у лясох, у палях — у палёх · Захаваны старыя варыянты геаграфічных назваў: Менск, Берасьце, Расея, Летува, Нямеччына, Ангельшчына. У 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (Кандрата Крапівы) і П.Ф. Глебкі. У складанні “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” прымалі ўдзел вядомыя вучоныя М.Г.Булахаў, П.М. Гапановіч, М.П. Лобан, М.Р. Суднік, П.П. Шуба. Частковыя змены правапісу, прынятыя ў 1957 г. і выдадзеныя ў 1959 г., не з’яўляліся рэформай, а ўдакладнялі і развівалі “Правапіс беларускай мовы”, выдадзены ў 1934 годзе. Арганізацыя і першыя крокі працы па ўдакладненні і ўдасканаленні правапісных нормаў беларускай мовы звязаны з імем Якуба Коласа, які на працягу некалькіх гадоў узначальваў арфаграфічную камісію і ўнёс вялікі ўклад у вырашэнне многіх прынцыпова важных пытанняў беларускага правапісу.
31.Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23.07.2008. Змены ў правапісе. А.І.Падлужны,А.Е.Міхневіч,М.С.Яўневіч,Шуба,А.Г.Крывіцкі-на 1997-1998-рыхтавалі праект новых правілаў. 2006-В.І.Іўчанкаў,Лукашанец-новая група,якая рыхтуе праект 23 ліпеня 2008 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў і зацвярджае новую рэдакцыю існуючых "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон уступае ў дзеянне з 1 верасня 2010г. Неабходнасць увядзення "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” абумоўлена наступнымі прычынамі: ü Звод "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выдадзены ў 1959 г., ужо даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю і амаль недаступны для карыстальнікаў. ü Правапіс рэгламентуе аднастайную перадачу на пісьме жывой мовы, і таму ён не можа працяглы час заставацца без змен. Беларускі правапіс, які ў значнай ступені грунтуецца на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да любых змен у мове, таму ён таксама павінен перыядычна ўдакладняцца і ўдасканальвацца. У падрыхтаваным Законе Рэспублікі Беларусь "Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ўдакладнены фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове. У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены: 1) пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа, адажыа, Токіа і пад. (паводле дзеючых "Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар і пад. (паводле дзеючых "Правіл” пішацца прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр); 2) паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых "Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць); 3) пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых "Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна); 4) у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам і г. д. (паводле дзеючых "Правіл” пішацца гарком, газпром); 5) уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых "Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі); 6) упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.; 7) уведзены новы параграф "Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.; 8) у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-Ёрк, Ёфе; 9) рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.; 10) са зводу правіл выключаны раздзелы "Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, "Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, "Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”. Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы; 11) уведзены новы раздзел "Правапіс некаторых марфем”, у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў; 12) спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям 32-33.Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова. Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы. Функцыі: · Выяўляе значэнне слова · Яго стылістычныя ўласцівасці · Шляхі ўзнікнення · Актыўнасць слова ў мове Вылучаюць лексікалогію: · Агульную – устанаўлівае агульныя заканамернасці ў будове, функцыянаванні, развіцці лексікалогіі · Прыватную – даследуе лексіку адной мовы · Параўнальную – даследуе лексіку розных моў з мэтай вылучэння у ей роднасных сувязей · Дастасоўная – складаецца з лінгвапедагогікі і культуры маўлення Адгалінаванні лексікалогіі: · Апамасіялогія – навука аб называнні словамі пэўных з’яў і прадметаў · Семасіялогія – вывучае лексіч.знач.слоў і выразаў, прычыны,умовы змянэння знач. у працэсе гіст.развіцця · Анамастыка-даслед.улас.імены · Тэрміназнаўства · Лексікаграфія-тэорыя і практыка складання слоўнікаў · Этымалогія-гіст. паходжання слоў і марфем · Стылістыка-выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са стылем, вывучае стылі мовы · Фразеалогія-вывуч.фразеалагізмы Лексіка гэта: · Сукуп. усіх слоў мовы, яе слоўнікавы склад · Сукуп. слоў пэўнай сферы функцыянавання: дыялекты, тэрміналагіч.л. · Сукуп. слоў блізкіх паводле паходжання: агульнаслав.л. · Сукуп.слоў аб’яд.агульн.стылістыч.паметай:нейтральная л.,прастамоў.л.,экспрэс.л. · Сукуп.слоў хар.для пэўн.літ. напрамку,маст.тв.,аўтара:рамантычная л. Сучас.бел.слоўнікі ахопліваюць больш за 100тыс.слоў. Задачы лексікі: · Вывуч.і сістэматызацыя слоўнікавага складу · Шляхі развіцця слоў і іх знач. · Паходжанне слоў · Сферы ўжывання Слова – фан.і грам.аформленная адзінка мовы, якая з’яўл. сродкам намінацыі,мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца калектывам людзей. Ф-цыі слова: · Наменатыўная · Адлюстраванне · Адукацыйная · Кантактная · Экспрэсіўна-ацэначная Прыкметы слова: · Устойлівая фан.аформленасць(гук.абалонка) · Гукавая непранікальнасць(у слова іншае слова не ўставіш) · Узнаўляльнасць(у працэсе маўлення мы самі слова не ствараем, яно зах.у спадчыну, мы ўзнаўляем яго ў памяці) · Ізаляванасць-носьбіт цэласнага значэння Ад марфемы слова адрозніваецца: · Можа быць падзельнай і непадзельнай моўнай адзінкай(марфема-толькі непадзел) · Свабодна змяняе месца ў сказе · Належыць да часціны мовы Паводле ф-цыі ў мове словы бываюць: · Паўназначныя(самастойныя)-абазнач.прадметы,выяўл.паняцці,маюць сінтакіч. самастойнасць.У сказе-члены. Могуць самі ўтвар.сказ · Непаўназнач(служб.)-не маюць наменатыўнай ф-цыі і лексіч.знач.,не члены сказа · Агульныя імены-назыв.рэаліі і паняцці пра іх, характэрна абагульненасці: студэнт-навучэнец ВНУ, студэнт-чалавек · Уласныя імены-не маюць абагульненасці · Замяшчальныя словы:займ.,займен.прысл. не назыв. рэаліяў, а толькі замяняюць паўназнач.словы,што перадаюць і Граматычнае знач. -абстракт.знач.,што выяўл.у прыналеж.слова да пэўнага класа і выраж. іх фармальнымі сродкамі (канчаткі,суф.,нац).Гэта абагульненная знач.,уласцівае цэламу класу слоў:вішня,ліпа,школа(наз.ж.р.адз.л.). сукупнасць аднарод.грам. знач. утвар. грам. катэгорыю:грам.знач.м.р.,ж.р.,н.р.-утвар.катэгорыю роду Лексіч.знач. -сэнсавае семантычнае напаўнэнне слова, якое гіст.замац.за пэўным гук. комплексам і з’яўл.адлюстр.аб’ектыўнай рэчаіснасці. У ім можа праяўл.нац.своеасаблів. мовы.У працэсе гіст.развіцця словы пашыр.\звуж.лексіч.знач.:жывот-жыцце,жывот (раней),сення-толькі жывот.Слова можа і цалкам выйсці з ужытку. Тыпы лексіч.знач.: 1. па характару суаднясення з рэчаіснасцю: · прамое · пераноснае 2. па характару матываванасці: · нематываванае-сэнс не выводзіцца з аднакараневых слоў, складаюцца толькі з кораня:стол · матываванае- акрамя кораня маюць іншыя марфемы:настольнік 3. па лексічнай спалучальнасці: · свабоднае- маюць найбольшыя спалучальныя магчымасці, шырока ўступаюць у сувязь з іншымі словамі. Аднак свабода спалучэння слоў адносная і не бясконцая. Яна можа быць у межах пэўных тэматычных груп па-за якімі спалучальнасць становіцца немагчымай. Свабоднымі бываюць як правіла прамыя значэнні слоў. · Несвабоднае-істотна абмежаваныя ў сваей спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слова: 1.Фразеалагічна звязаныя-значэнне праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях. 2.Сінтаксічна абумоўленыя-якое слова набывае ў кантэксте, калі ўжываецца ў прамым значэнні. 4. па характару: · намінатыўнае · канататыўнае ядро лексіч.знач.складаюць: · дэнататыўны кампанент(прадметны)-суадносінасць слова са з’явамі рэчаіснасці. Абазнач.словам прадмет назыв.дэнататам(рэферэнт) · сігніфікатыўны камп.-суаднос.слова з абазнач. ім паняццем. Сігніфікат –паняццевы змест моўнага знака. Паняцце-думка,якая ў абагульненная форме адлюстроўвае прадметы і з’явы шляхам фіксацыі іх уласцівасцяў,адзнакаў,дачыненняў. · Нанатацыйны камп.-дадаткі да асн.знач.:стылістыч.,эмац. Знач. слоў існуюць не ізалявана, а ў пэўных стасунках з іншымі словамі, утвараючы “семантычнае поле”-мноства слоў,якія звязв.з пэўным фрагментам рэчаіснасці: словы са знач. роднасці і сваяцтва:маці,бацька.
34.Полісемія, семантычная пераарыентацыя слова ў тэксце. Асаблівасці выкарыстання тропаў у СМІ. Пад час узнікнення слова заўседы мае адно знач.(монасемія).у працэсе гіст.развіцця словы набыв.па некалькі знач.,як вынік пераносу называ з аднаго прадмета на іншы. Полiсемiя - семант.пераарыентав.слова у тэксце, мнагазначнасць. Мнагазначнасць уласціва для дзеясловаў. Ісці 27 значэнняў. Палісемія выкарыстоўваеца для жартаў, каламбураў, анекдотаў, у рэкламе і інш. Усе значэнні мнагазначнага слова падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле.Монасеміі пртрымліваецца тэрміналогія, частка слоў роднасцi, некат.працэсы. Мнаг-ць – узнiкае шляхам пераносу значэння. Асобныя варыянты шматзначнага слова ўтвараюць семантычныя варыянты. Варыянты ў шматзначным слове непаўназначныя: адны з іх сустракаюцца часцей і першымі прыгадваюцца ў памяці, другія-радзей. Таму адрозніваюць свабодныя і звязаныя значэнні. Свабоднае-тое, што назыв.рэалію, зразумелае і без кантэксту: зялены-колер(свабоднае), зялены-малады(звязанае). Адно з знач. шматзнач.слова асноўнае, яно дае падставу да ўзнікнення звязаных знач.. асноўнае знач. назыв.першасным, а астатнія-пераносным. Перанос.знач. абазнач. прадмет не непасрэдна, а праз першаснае знач. Набываючы перанос.знач.словы пераходзяць у іншае семантычнае поле, сінанімічны шэраг і антанімічную пару. Ад перанос.знач.,як фактаў мовы, трэба адроз. маўленчыя перанос.знач.-тропы,уласців. толькі для пэўнай сітуацыі, пэўнага пісьменніка,яне не агульнавядомыя, а індывідуальныя. Віды тропаў: · Метафара-перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на падставе падабенства ў тых ці іншых адзнаках-колер,форма,якасці,ф-цыі. Гэта падабенства можа быць не толькі вонкавае, але і ўнутранае: крыло самалета. Віды: агульнамоўныя: гадзіннік ідзе, агульнамоўныя вобразныя: зорка экрану, агульнапаэтычныя, агульнамоўныя газетныя. · метанiмiя (перанос назвы на iншы прадмет цi з`яву на падставе іх сумежнасці ў прасторы, часе або на падставе прычынна-выніковых сувязей: клас слухае · сiнекдаха-разнавіднасць метаніміі, перанос цэлага на яго частку:ідзе рабочы клас Найбольш пашыраныя ў СМІ: · Эпітэт – вобразнае азначэнне, якое вылучае характэрную рысу прадмета, з’явы або дзеяння і надае ім эмацыйную афарбоўку: глыбокія вочы, вочы, як свет. · Параўнанне – троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў паводле іх падабенства. · Алегорыя (іншасказанне) – выражэнне абстрактнага паняцця праз канкрэтны вобраз. · Перыфраза – выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу іншага выразу ці слова.
35.Моўныя рэсурсы і маўленчыя рэалізацыі лексічнай аманіміі. Тыпы амонімаў. Аманімія – гук.супадзенне розных моўных адзінак,знач.якіх не звязана адно з адным. У лексікаграфічных даведніках амонімы падаюцца асобнымі слоўнікавымі артыкуламі, нумаруюцца з права ўверсе арабскімі лічбамі,забяспечваюцца адпаведнымі тлумачэннямі і ілюстрацыйным матэрыялам. Некаторыя моваведы лічаць аманімію адмоўнай з’явай. Амонімы як выразны стылістычны сродак для стварэння яркіх вобразаў, дасціпных шаржаў, жартаў у дзіцячых гумарыстычных і сатырычных творах. Стылістычны прыем выкарыстання такіх сродкаў называецца каламбур.Аманімія супрацьстаіць полісеміі,бо пры апошняй існуе адно слова з яго семантычнымі варыянтамі,а пры аманіміі-два і больш слоў з тоесным гучаннем:ласка-звярок,ласка-пяшчота. У лексікалогіі разглядаюцца лексічныя амонімы-словы аднаго граматычнага класса (адной часцiны мовы), яны супадаюць гучаннем і напiсаннем або ва усiх уласцiвых iм формах, або толькi часткова. Паводле гэтага падзяляюць на: · Поўныя- супадаюць ва усiх граматычных формах: кавалер(1-нежанаты чал, асоба з ордэнамi). · Няпоўныя- супадаюць гучаннем і напiсаннем не ва усiх уласцiвых ім грамм.формах: настойваць(1-патрабаваць)-неперах, (2-рабiць настойку)-перах. Тыпы няпоўных амонiмау: *амаформы(марфалагічныя)-звычайна словы розных часцін мовы:палi-палi *амафоны(фанетычныя)-супад. у вымаўлен, адрозн у напiс: код-кот, казка-каска *амографы(акцэнтуальныя)-пiш аднолькава, вымаўл. па-розн.:кАса-касА, *сiнт.амонiмы-адн. па форме, розн сiнтаксiчн.ф-цыi:(яны) студыi (мн.лiк), (ей) студыi (адз.лiк) Па марфалагiчнай будове амонiмы бываюць: · невытворныя- у асноўным сустракаюцца сярод назоўнiкаў:таран-рыба · вытворныя-сярод дзеясловаў (вЫхадзiць-многа прахадзiць, вылечыць).
36.Прычыны ўзнікнення і шляхі ўтварэння амонімаў. Тыпалогія і размежаванне аманіміі і полісеміі. Паводле паходжання амонімы падзяляюцца на групы: 1. амонімы-розныя словы-узніклі ў выніку выпадковага супадзення: лук-цыбуля, лук-зброя 2. амонімы-былыя семантычныя варыянты шматзнач.слова-утварыліся, калі шматзнач.словы далека разышліся ў сваей семантыцы Шляхi утварэння: 1.распад полiсемii 2.страта сэнс. сувязi памiж знач. мнагазнач. у минулым слова:гасцiнец 1)шлях;2)падарунак >госць-*купец*;каса1)вiд жаночай прыгажосцi;2)водмель;3)прылада для касьбы) 3.у выніку гукавога супадзення розных слоў паводле паходжання; Прчыны ўзнiкнення – гукавае супадзенне этымалагiчна розных слоў: 1) спрадвечнабеларускiх i запазычаных(бор -1лес,2хiм); 2)запазыч. з розных моў(акцыя -1кашт.папера,2дзеянне); 3)запазыч.з адной i той жа мовы(крона-з ням.1вяршына,2грошы) Размежаванне аманiмii i полiсемii: 1) семант.спосаб:прыналежнасць слоў да пэўнай лексiка-семантычный групы(журавель-1птушка,2прыстасаванне; гасцiнец-1шлях,2падарунак) + фанет.спосаб 2) сінтаксіч.спосаб:спалучальнасць з iнш.словамi (русая каса-новая жалезная касса;шыр.драуляная лава-горная расплауленая лава) 3)словаутв.спосаб: амонiмы трапляюць у розн. словаутв.рады (смалiць –смазаць смалой).
37.Паронімы. Міжмоўныя амонімы і паралексія. Паронімы -аднакараневыя словы, якія маюць знешняе гукавое падабенства, але не тоесныя па марфемнай будове і розныя па лексічных значэннях. Паронімы -словы адной часціны мовы, якія маюць днолькавыя граматычныя прыметы і суадносяцца паміж сабой па структуры. Сродак адрознення – суфiксы і прыстаўкi. Словы-паронімы маюць не аднолькавыя спалучальныя магчымасці. Паралелічныя адносіны найбольш часта назіраюцца паміж прыметнікамі, назоўнікамі: давер і даверлівасць, дыпламат і дыпламант, спадчына і спадчыннасць, ганаровы і ганарысты, пісьмо і пісьменны, цікавы і цікаўны, цэглавы і цагляны Большасць паронімаў утвараюць пары: водны-вадзяністы-вадзяны, гаспадарскі-гаспадарчы-гаспадарлівы, цыркулярны-цыркульны-цыркуляцыйны Аднак гукавое падабенства паронімаў вядзе да іх няправільнага ўжывання. У моўнай практыцы, асабліва ў творах мастацкай літаратуры, паронімы выкарыстоўваюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў, а таксама для стварэння гумарыстычнага, камічнага або сатырычнага эфекту ў каламбурах, эпіграмах, шаржах, скорагаворках. Збліжэнне ў межах аднаго кантэксту знешне сугучных слоў утварае асаблівую стылістычную фігуру-паранамазію:што вінен аддаць павінен Ва ўмовах дзвухмоўя узнiклi мiжмоуныя амонiмы, паронiмы і паралексы. Звязана з iнтэрферэнцыяй узаемапранiкненнем: блага (бел)-дрэнна; блага-добра Паралексы – словы з 2-х моў, якiя адрознiваюцца марфемнай структурай, вымаўленнем, нацiскам, прыналежнасцю да часцiны мовы і iнш:баразна-борозда, калiдор-коридор, бараноў-баранов, камянi-камнi, жасмiн-ясмiн Тыпы: акцэнталагічныя,словаўтваральныя,граматычныя,марфалагічныя
|
||||
|
Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 1250; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.248 (0.017 с.) |